Незваротныя - гэта дзеясловы без постфікса -ся ( ца, -цца).

Зваротныя дзеясловы ўтвараюцца пераважна ад пераходных дзеясловаў.Зваротныя дзеясловы, утвораныя ад пераходных дзеясловаў, падзяляюцца на некалькі разрадаў, якія адрозніваюцца значэннем.

Уласна-зваротныя - гэта дзеясловы са значэн-нем фізічнага дзеяння, у якіх суб'ект і аб'ект дзеяння супадаюць; дзеянне суб'екта накіравана на самога сябе (абувацца (абуваць сябе.

Дзеясловы ўзаемна-з варотнага значэння называюць сумеснае дзеянне некалькіх суб'ектаў, накіраванае адзін на аднаго (абнімацца, вітацца). Дзеясловы агульна-з варотнага значэння называюць дзеянне, якое характарызуе ўнутраны стан суб'ек- та (весяліцца, здзіўляцца). Дзеясловы ўскосна-з варотнага значэння называюць дзеянне, якое суб'ект утварае для самога сябе, на сваю карысць (абжыцца, абставіцца). Дзеясловы з якасна-зваротным значэннем паказваюць, што дзеянне з'яўляецца характэрнай уласцівасцю або здольнасцю, схільнасцю суб'екта (карова бадаецца, крапіва пячэцца, ружа колецца, сабака кусаецца).

Катэгорыя стану

Катэгорыя стану дзеяслова выражае адносіны паміж суб'ектам, дзеяннем і аб'ектам. Падразумяваецца, што суб'ектам з'яўляецца ўтваральнік дзеяння, а аб'ектам - прадмет, на якое дзеянне суб'екта накіравана. Суб'ектна-аб'ектныя сувязі дзеяння могуць выражацца па-рознаму (Вучань чытае верш; Верш чытаецца вучнем), а таму вызначаюць два станы дзеяслова - незалежны і залежны.

Да незалежнага стану адносяцца дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, накіраванае на аб'ект (пераходныя дзеясловы): вымыць посуд, збіраць грыбы, пабудаваць мост, вітаць сяброў, шанаваць бацькоў. Яны ўжываюцца ў актыўных канструкцыях, у якіх суб'ект (утваральнік дзеяння) выражаецца формай назоўнага склону і ў сказе з'яўляецца дзейнікам, а аб'ект - формай вінавальнага (або роднага) склону і выконвае ролю дапаўнення: Шэрань заткала бары, скроні мае серабрыць, беліць вейкі твае (Каратк.); Павучкі плятуць белае павуцінне (К.Ч.); 3 ранку да самага вечара не выпускаў ён [дзядзька Марцін] работы з рук (К-с).

Дзеясловы незалежнага стану могуць быць безаб'ектнымі: гэта ўсе непераходныя дзеясловы (жыць, існаваць, стаяць, сядзець, ісці, плыць, бялець, закрычаць, гультай- нічаць); зваротныя, у якіх постфікс не мае значэння залежнага стану (абувацца, апранацца, прыбірацца, стрымлівацца, сустракацца, хвалявацца).

Дзеясловы залежнага стану абазначаюць дзеянне, утворанае граматычным аб'ектам і накіраванае на граматычны суб'ект.

21.Катэгорыя трывання, граматычныя значэнні закончанага і незакончанага трывання, спосабы ўтварэння

Дзеялоў мае два трыванні – закончаннае і незакончаннае.

Дзеясловы незакончаннага трывання абазначаюць незакончанае, працяглае або шматразовае дзеянне і адказваюць на пытанні што рабіць?: насіць, жыць, перапісвацца, марыць, сябраваць, берагчы, майстраваць, працаваць, шукаць, вазіць, маляваць, дапамагаць, мыць, чысціць, ляцець, крычаць, вучыць, знаёміцца, спаць. Такія дзеяловы маюць формы ўсіх трох часоў – цяперашняга (нашу, жыву, перапісваюся), прошлага (насіў, жыў, перапісваўся), будучага складання (буду насіць, буду жыць, буду перапісваццва).

Дзеясловы закончаннага трывання абазначаюць закончанае дзеянне або дзеянне, якое абавязкова закончыцца, і адказваюць на паытанні што зрабіць?: прынесці, аджыць, перапісаць, прыйсці, перазваніць, адказаць, разведаць, заехаць, назбіраць, замаляваць, завучыць, перакласці, накрычаць, адчыніць. Такія дзеясловы могуць паказваць і на пачатак дзеяння: выехаць, заспяваць, выступіць. Дзеясловы закончаннага трывання маюць формы двух часоў – будучага простага (прынясу, аджыву, перапішу, выеду, заспяваю, выступлю) і прошлага (прынес, аджыў, перапісаў, выехаў, заспяваў, выступіў).

Дзясловы незакончаннага і закончаннага трывання, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне, утвараюць трывальныя пары: рабіць – зрабіць, пісаць – напісаць, гукаць – гукнуць, купляць – купіць, ляжаць – легчы. Такія пары адрозніваюцца прыстаўкамі і суфіксамі. Значэнне закончаннасці або незакончаннасці дзеяння некаторым дзеясловам надаецца націскам: высыпа?ць – вы?сыпаць, выраза?ць – вы?разаць, накіда?ць – накі?даць, адмяра?ць - адме?раць. Некаторыя трывальныя пары адрозніваюцца асновамі: браць – узяць, класціся – легчы, абкладаць – аблажыць.

22.Катэгорыя ладу. Значэнне, формы і ўтварэнне абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу. Сінаніміка ладу дзеяслова

Дзеяслоў мае тры лады – абвесны, умоўны і загадны, якія ўказваюць на адносіны дзеяння да рэчаіснасці.

Абвесны лад абазначае дзеянне як рэальны факт, які сцвярджаецца ці адмаўляецца: У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна. Дзеяловы незакончаннага трывання ў абвесным ладзе маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а закончаннага трывання – формы прошлага і будучага простага часу.

Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне, якія сапраўдны адбываліся, адбываюцца або будуць адбывацца. Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па часах, асобах і ліках.

Умоўны лад дзеяслова абазначае не рэальнае дзеянне, а магчымае пры адпаведных умовах (Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос) ці мяркуемае (Такіх бы хлопцаў цяпер ў вёску!) . Асноўнае значэнне дзеясловаў умоўнага ладу часам ускладняецца адценнем просьбы ці парады ( Зрабіў бы ты гэта сёння і не адкладваў на заўтра), ці пажадання (Хоць бы, як калісьці, мамаю назваў).

Формы дзеясловаў умоўнага ладу ўтвараюцца шляхам далучэння да дзеясловаў прошлага часу часціцы бы (б): пісаў бы, лічыў бы, прынесла б, сустрэўся б. Умоўны лад не мае формы часу і асобы, але змяняецца па родах і ліках. У знанэнні ўмоўнага ладу таксама ўжываюцца і дзеяловы загаднага ладу: Дай матэрыял ім толькі, зрабіць бы цуды змаглі.

Загадны лад дзеялова выражае пабуджэнне да дзеяння: якое можа быць мець адценне загаду: Нічога не чапайце без мяне, хлопцы!, парады: Не плач, ніколі не зайздросць, не злуй: спакойны будзь і нават – лепей: смейся.; просьбы: Дайце мне. калі ласка, кнігу; прапановы: Давайце спарадкуем усе нашы запісы!

Загалднаму ладу дзеясловаў уласціва асаблівая інтанацыя. Яны звычайна ўжываюцца без асабовых займеннікаў. Загадны лад мае формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а таксама формы 1-й асобы множнага ліку і 3-й асобы адіночнага і множнага ліку.

Форма 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараецца ад асновы дзеяслова цяперашняга або будучага простага часу шляхам далучэння канчатка – ы (-і) або без яго: дапамагу – дапамажы

2-я асоба множнага ліку загаднага ладу ўтвараецца шляхам далучэння да 2-й асобы адзіночнага ліку псотфікса – це: дапамажыце..

Формы загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку маюць канчаткі – ем (-эм, -ам), ім (-ым): хадзем, забярэм, напішам, памножым. Такія формы могуць утварацца і апісальна, пры дапамозе часціцы давай, давайце, якая далучаецца да формы будучага простага часу або да неазначальнай формы: давайце пагаварым, давайце прыгадаем, давайце вучыцца.

3-я асоба загаднага ладу ўтвараецца толькі апісальна – да дзеясловаў 3-й асобы цяперашняга або будучага часу далучаецца часціца няхай (хай): Няхай здаравенькі будзе, як ён мяне перапалохаў. Хай будзе ў вас усё хораша! Няхай танцуе, няхай весяліцца.

23.Катэгорыя часу. Значэнне і формы дзеясловаў цяперашняга, прошлага і будучага часу

Час дзеяслова выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзясловы маюць тры часы: цяперашні, прошлы і будучы.

Дзясловы цяперашняга часу абазначаюць дзеянне, якое супадае з момантам гутаркі: Любуюся, як спрактыкаванна бацька коле дровы, а таксама не абмежаванна часам пастаяннае дзеянне: Заходняя Дзвіна ўпадае ў Балтыйскае мора. Цяперашні час маюць толькі дзясловы незакончаннага трывання. Яны змяняюцца па асобах і ліках: працую – працуем; працуем – працуеце – працуюць.

Дзеясловы прошлага часу паказваюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гатаркі: Дзесьці ў лесе кукавала зязюля. Потым сціхла. А праз хвіліну-другую заспявала зноў. І ўжо зусім блізка. Дзеясловы ў прошлым часе змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах: насіў, насіла, насілі.

Дзеясловы будучага часу паказваюць, што дзеянне адбудзецца ці будзе адбывацца пасля моманту гутаркі: Запомню прарочыя словы Купалы і ўнукам сваім перадам. Будучы час мае дзве формы: простую і складаную. Просты будучы час утвараецца ад дзеясловаў закончаннага трывання: пабудаваць – пабудую, накасіць – накашу, а складаны будучы час – ад дзеясловаў незакончаннага трывання і асабовай формы дзеяслова быць: капаць – буду капаць, будзеш капаць, будзе капаць; будзем капаць, будзеце капаць, будуць капаць.

24.Спецыфіка роду і ліку дзеясловаў.

Марфалагічная катэгорыя ліку ў дзеяслова выражае суадноснасць дзеяння з адным ці некалькімі яго ўтваральнікамі, прадстаўлена двума формамі – адзіночным і множным лікам, што звычайна дубліруе форму ліку адпаведнага субстантыва, разам з якім дзеяслоў утварае ядро выказвання. Канчаткі дзеяслова, што ўказваюць на лік, адначасова рэалізуюць і катэгорыю асобы (параўн.: слухаю – слухаем, слухаеш – слухаеце і інш.). У безасабовых дзеясловаў адсутнічае катэгорыя ліку, бо няма супрацьпастаўлення адзіночны / множны лік; яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Катэгорыя ліку з’яўляецца граматычнай, бо не заўсёды адпавядае рэальнаму ліку, напрыклад, пры ўжыванні ветлівага Вы, пры апусканні ў маўленні асобы выказвання (параўн.: вам тэлефанавалі і інш.).

Гэтаксама як і катэгорыя ліку, катэгорыя роду ў дзеяслова дубліруе адпаведны род тых субстантываў, з якімі спалучаецца ў межах сказа ці суадносіцца ў дыскурсе. Катэгорыя роду праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу нулявым канчаткам (мужчынскі род),

канчаткам -а (жаночы род), канчаткам -о (ніякі род), які адначасова ўказвае і на катэгорыю ліку. Формы роду звязаны і з той катэгорыяй асобы, якая для мужчынскага і жаночага роду звычайна не рэалізуецца ў 3-й асобе дзеяслова, што стасуецца пераважна з формамі ніякага роду, ужываецца ў беларускай мове як правіла ў дачыненні да безасабовых дзеясловаў.

25. Катэгорыя асобы дзеяслова, граматычнае значэнне, выражэнне і ўжыванне. Безасабовыя дзеясловы.

Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб’екта) да прамоўцы.У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне (сам прамоўца, субяседнік або асоба, што не бярэ ўдзел у гаворцы, або тое, пра што гаворыцца), выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова, якія ўваходзяць у больш шырокую катэгорыю персанальнасці, што выражаецца і асабовымі займеннікамі, і іншымі паказчыкамі
(гл.: БОНДАРКО 1971, 47; PERSONALITÄT UND PERSON 1999), або яшчэ ў шырэйшую катэгорыю персанальнасці / імперсанальнасці, што ўключае ў сябе катэгорыі ладу, часу і асобы (гл.: УКРАИНСКАЯ ГРАММАТИКА 1986, 86).

Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, аналітычна асабовымі займеннікамі, субстантывамі пры выражэнні 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, ён быў і інш.). Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі (параўн.: світае, сутоньваецца, нездаровіцца і інш.). Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адзіночнага ліку (так званае аўтарскае мы); форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адзіночнага ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні (параўн.: Што пасееш, тое і пажнеш, і да т.п.) і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа – прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці

26. Спражэнне дзеясловаў. Рознаспрагальныя дзеясловы.Праблема збалансаванасці дзеяслова і назоўніка ў публіцыстычным тэксце (аказіянальнае ўтварэнне адназоўнікавых дзеясловаў у інтэрнэт-выданнях і іншых СМІ)

З улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння (змяненне па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу, а ў прошлым часе – і па родах) – першае і другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках
2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеясловаў першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння – канчаткі -іш (-ыш) і –аць (-яць). Вызначыць тыпы спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на –іць (-ыць),

а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам (параўн.: глядзець – гляджу, гарэць – гару і інш.). Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.

Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характэрны наступныя канчаткі (гл.: БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА 1994, 202).

Лік Асоба Канчаткі 1-га спражэння Канчаткі 2-га спражэння
Адзіночны 1-я. 2-я 3-я -у -ю -еш -эш -аш -е -э -а -у –ю -іш –ыш -іць -ыць
Множны 1-я 2-я 3-я -ем -эм -ём -ом -ам -еце -эце -яце -яцё -уць -юць -ім –ым -іце –ыце -аць -яць

Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца разнаспрагальнымі.

Дзеепрыметнік. Асаблівасці праяўлення дзеяслоўных катэгорый стану, часу і трывання ў дзеепрыметніку. Прадуктыўнасць і непрадуктыўнасць існавання ў беларускай мове некаторых дзеепрыметнікавых формаў (у параўнанні з рускай мовай). Ад’ектывацыя дзеепрыметнікаў.

Дзеепрыметнік -гэта неспрагальная зменная форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласці- васць прадмета (асобы) паводле дзеяння: пабялелы твар - твар, які пабялеў; дагледжанае дзіця - дзіця, якое да- гледзелі.

Наши рекомендации